Паводле інфармацыі
Аднак аб арышце аднаго з ранейшых фаварытаў Лукашэнкі афіцыйна не паведамлялася. Няма пацверджанняў ці абвяржэнняў і ад сям’і Шаўцова.Падставай для арышту аднаго з ключавых персанажаў у беларускім «паддашным» бізнэсе называюцца пэўныя факты з дзейнасці Шаўцова ў Венесуэле.
Віктар Шаўцоў атрымаў вядомасць як старшыня назіральнай рады ЗАТ «Трастбанк». Раней гэты банк называўся «Інфабанкам». Пасля таго як ЗША наклалі на яго санкцыі, абвінаваціўшы ў шашнях з Садамам Хусэйнам, банк перайменавалі.
Шаўцоў меў інтарэсы ў розных сферах: ад
Самыя вялікія грошы «Інфабанк» (цяпер «Трастбанк») рэалізоўваў ці спрабаваў рэалізоўваць у далёкіх краінах, якія мелі асаблівыя адносіны з Лукашэнкам. Падкантрольныя бізнэсоўцу камерцыйныя структуры вялі актыўную дзейнасць у Іраку, Сірыі, Лівіі, працуюць цяпер у Іране.Структуры Шаўцова былі ўдзельнікамі праграмы ААН «Нафта ў абмен на прадукты» ў Іраку. У жніўні 2004 года амерыканская адміністрацыя абвінаваціла «Інфабанк» у адмыванні грошай і дапамозе былому ірацкаму рэжыму. Беларускі МЗС усё адмаўляў.
З 2001 года ўладальнікам 35% акцый банка з’яўляўся буйны дзяржаўны лівійскі банк — Лівійскі арабскі замежны банк.У афіцыйнага Мінска і Шаўцова былі ў свой час вялікія планы па лівійскім рынку. Але лівійцы не пайшлі далей за абяцанні і на фоне пацяплення адносін з ЗША і Еўропай выйшлі з ліку акцыянераў банка ў 2008 годзе.
Тады ў «Трастбанка» з’явіліся новыя партнёры — Іран Махмуда Ахмадзінежада і Венесуэла Уга Чавеса.
Як паведамлялаТой жа «Белпарс» разам з «Трастбанк» і дзвюма беларускімі будаўнічымі кампаніямі — ААТ «Будаўнічы трэст № 8» (Брэст) і ААТ «Гомельпрамбуд» сфармавалі акцыянерны капітал ЗАТ «Белзамежбуд». У цяперашні час гэта закрытае акцыянернае таварыства, старшынёй назіральнай рады якога з’яўляецца той самы Віктар Шаўцоў.інтэрнэт-выданне Zautra.by «Трастбанк» актыўна супрацоўнічае з іранскімі бізнесоўцамі як у самой Беларусі (ён удзельнічае сумесна з «Кейсан» у забудове тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі, якое вядзе ЗТАА «Белпарс»), так і ў Венесуэле.
ЗАТ «Белзамежбуд» шмат чаго будавала, а таксама ажыццяўляла маштабныя пастаўкі беларускай прадукцыі на венесуэльскі і лацінаамерыканскі рынак.
0
0
0
0
0
0