На дзяржаўным кінафестывалі «Лістапад» была адзначана адмысловым прызам польская стужка «Чорны чацвер». Яна атрымала ўзнагароду за «яркае мастацкае ўвасабленне аднаго з драматычных фактаў нашай супольнай гісторыі».

Гэты жорсткі антыдыктатарскі фільм рэжысёра Антонія Краўзэ распавядае пра расстрэл камуністычнымі ўладамі Польшчы рабочых пратэстаў у 1970 годзе.

Ужо сам паказ яго ў мінскім кінатэатры можна разглядаць як надзвычайную рэч, а што гаварыць пра ўзнагароду, якая, улічваючы беларускі ўнутрыпалітычны кантэкст, цягне на дэмарш… Кадры з разгону дэманстрацыі нічога не нагадалі сябрам журы? Пытанне, зразумела, рытарычнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?