ВУП расце, але даляр расце яшчэ хутчэй.
Белстат апублікаваў апошнюю статыстыку: валавы ўнутраны прадукт Беларусі за
Значыць, ВУП за год складзе трохі больш за 300 трыльёнаў рублёў.
Гэта, у сваю чаргу, азначае, што па стане на пачатак 2012 года
ВУП у даляравым выражэнні скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33–35 мільярдаў сёлета (падзенне на 40% — настолькі ж рэкорднае, як і наша дэвальвацыя).
Афіцыйная статыстыка за 2011 год такога падзення не пакажа, бо гадавы ВУП у даляравым эквіваленце лічыцца на аснове гадавога сярэднеўзважанага курса рубля. Гэты курс значна ніжэйшы за рынкавы курс рубля: улады доўгі час трымалі курс Нацбанка нізкім. Для прыкладу, сярэдні афіцыйны курс рубля ў адносінах да даляра ў перыяд студзень – кастрычнік склаў 4 085.
Апошнія вядомыя нам лічбы замежнай запазычанасці — з лета. Валавы (г.зн. і дзяржаўны, і прыватны разам) замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў. Можна меркаваць, што па выніках года, з улікам новых запазычанняў, ён дасягне прыкладна 35 мільярдаў даляраў.
Такім чынам,
ад пачатку 2011 года замежная запазычанасць Беларусі перасягне пагрозлівую рысу 100% ад ВУП. Асноўны цяжар выплат па ранейшых лукашэнкаўскіх пазычаннях прыпадае на 2012–2013 гады.Яны могуць аказацца цяжкімі для дзяржаўнага бюджэту.