На выбарах прэзідэнта Паўднёвай Асеціі (непрызнаваная большасцю краін рэспубліка, што заявіла пра аддзяленне ад Грузіі і далучэнне да Расіі) экс-міністр адукацыі Ала Джыоева набрала 24,6% галасоў выбаршчыкаў, а кіраўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэспублікі Анатолій Бібілаў, якога прынята лічыць кандыдатам Крамля, - 23,8%, заявіў ЦВК рэспублікі Бэла Пліева.

Дырэктар хлебазавода Вадзім Цхаўбераў набраў 9,3%.

Яўка выбарцаў склала 50%.

Прэзідэнт Эдуард Какойты не браў удзел у сувязі з тым, што займае пасаду другі тэрмін запар. Какойты афіцыйна падтрымаў Бібілава.

Адначасова з выбарамі прайшоў рэферэндум аб наданні расійскай мове статусу дзярзжаўнай. Большасць прагаласавала за. Раней адзінай дзяржаўнай мовай была асяцінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?