Папу Бенедыкта XVI запрасілі наведаць Беларусь. Запрашэнне мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перадаў праз кардынала Курта Коха — старшыню Папскай рады, які з візітам зназодзіцца ў Беларусі.

Ватыканскі іерарх бярэ ўдзел у трохдзённай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу, а ў нядзелю ён наведаў праваслаўную і каталіцкую катэдры, а таксама ўзначаліў імшу для беларускіх католікаў у мінскім архікатэдральным касцёле.

Разам з ім літургію канцэлебравалі ўсе іерархі Беларусі, а таксама Апостальскі нунцый у нашай краіне арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці і арцыбіскуп Агасціна Маркета, які з 1994 па 1996 гг. з’яўляўся прадстаўніком Папы ў Беларусі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, перадаўшы праз кардынала Коха запрашэнне Бенедыкту XVI наведаць Беларусь, зазначыў, што кардынал — ужо трэці ватыканскі іерарх, які наведаў Беларусь сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?