Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала СТВ генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

Кінастудыя ўжо атрымала сцэнар працягу ад аўтара «Белых рос» Аляксея Дударава. У найбліжэйшы час адбудзецца конкурсная нарада, пасля чаго пачнецца глыбокае вывучэнне праекта. Арыгінальны фільм Ігара Дабралюбава выйшаў на экраны ў 1983 г.

Паводле слоў гендырэктара, у савецкі час канкурэнцыя ў кінаіндустрыі была не гэтак высокая, боі тэлебачанне тады было не моцна развіта, а доступ да замежнага праката быў абмежаваны. «Разам з тым не ўсе беларускія фільмы так добра прымаліся, як сёння», — лічыць ён.

«Беларускі кінематограф не так нікчэмны, як яго ўяўляюць, — працягнуў Алег Сільвановіч. — Ёсць праблемы ў людзях і фінансах. Акрамя таго, важная акупнасць праектаў. Аднак цяпер няма дзяржзаказу». Ён удакладніў, што ў савецкую эпоху былі агульнасаюзныя прэм’еры, калі бралася нейкая гісторыя, па ёй хутка здымаўся фільм, рабілася 900 копій, якія паказваліся адначасова на працягу нейкага часу. «Цяпер падыход іншы: дайце нейкі фільм, якім краіна будзе ганарыцца», — растлумачыў кіраўнік кінастудыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?