Чытач Анонимоаз адказвае на верш Верамея Падарожніка «Сказ пра маю барбу».
- Я нарадзіўся Беларусам,
І гэтым вельмі ганаруся!
Жыцьцё здарма не пражыву,
Жыцьцё — Айчыне прысьвячу!
- Так, страшна жыць!
І я баюся — усе баяцца гаварыць.
Але, каб Беларусам звацца,
Гатовы мову я вучыць!
- Адны крычаць: «давай змагацца!
Ня варта, Беларусы, нам здавацца!»
Але сябры, заўважыць варта,
Змаганьне трэба, пачынаць з сябе!
- Так, страшна жыць!
І я баюся — усе баяцца гаварыць!
Тады навошта нам, спадарства,
Напрыклад, КДБ вініць?
- Ваяр АМАПа вінаваты,
што Беларус паўсюль маўчыць?
А мо спецназ вас прымушае,
Усім на «выбары» хадзіць?
- Лукашэнка вінаваты?
Бо дрэнна кіраваў страной.
А дзе быў ты, ці быў ня варты?
Цікавіцца сваім жыцьцём.
- Ах, Беларусы, Вы маўчалі…
Ня ў чым удзелу Вы ня бралі…
І толькі з боку назіралі,
За сваім жыцьцём!
- Навошта дык цяпер вініць?
Кагосьці… У бяздзейнасьці сваёй.
Ня мелі Мы ўласнай думкі?
Ці мы жылі «в строне другой?»
- Усе крычаць: «давай змагацца!
Бо прыйдзецца затым нам ратавацца!»
«Давай змагацца! Брат мой Беларус!»
Але з сабой, бо кожны трус!»
- А баязьлівасьць непазьбежна,
Усіх у рабства завядзе,
Абрабаць Вас дапаможа,
Баішся? Значыць быць бядзе!
***
Ці маеце вы права скардзіцца на сваё жыццё? На стан эканомікі і палітычнае становішча, калі 99% Вас, беларусаў моўчкі назірае за працэсамі і не ўдзельнічае ў вырашэнні ўласнага лёсу…





