Верхняя палата беларускага парламента 8 лістапада ўхваліла законапраект, датычны адказнасці за парушэнні ў сферы выкарыстання інтэрнэту.
Законапраект аб унясенні зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, размешчаны на Нацыянальным прававым
Насамрэч жа менавіта гэты законапраект нічога новага для беларускіх карыстальнікаў не забараняе.Ён уводзіць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь за ажыццяўленне дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, не размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) незарэгістраваных ва ўсталяваным парадку.
Аднак забарона на ажыццяўленне такой дзейнасці дзейнічае ў нашай краіне ўжо больш за год — яна ўведзеная з 1 ліпеня 2010 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 года «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Проста адказнасць за парушэнне гэтай нормы была не такой сур’ёзнай.
Указам № 60, нагадаю, былі ўведзеныя дастаткова жорсткія для беларускага карыстальніка ўмовы карыстання інтэрнэтам.
Вось за парушэнне гэтай нормы і ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць.Цяпер, праўда, ніхто і не ўспамінае, што ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці было прадугледжанае самім указам. Указ № 60 абавязваў Савет Міністраў яшчэ да канца мінулага года распрацаваць і ўнесці ў парламент праект закона, скіраваны на ўдасканаленне адміністрацыйнай, крымінальнай і іншай адказнасці за парушэнні патрабаванняў дадзенага ўказа.
Дык ці забараняе ці ўказ № 60 дзейнасць сэрвісаў Google, Yandex, Facebook, Вконтакте і іншых у Беларусі? З
Аднак практычна рэалізаваць гэтую забарону на сённяшні дзень не ўяўляецца магчымым. І справа як раз у адказнасці. Прыняты законапраект прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць тых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па рэалізацыі тавараў, работ, паслуг у Беларусі. А прыцягнуць да адказнасці кампаніі Google, Yandex або Facebook будзе вельмі і вельмі праблематычна.
Нормы адказнасці, прадугледжаныя самім указам, таксама неэфектыўныя ў дадзеным выпадку. Яны скіраваныя толькі на самі арганізацыі, якія аказваюць паслугі, але не на карыстальнікаў інтэрнэту. Указ прадугледжвае вынясенне прадпісання пра ліквідацыю парушэнняў, а пасля прыпыненне правайдарам аказання
Адказнасць для грамадзян за карыстанне такімі рэсурсамі на сённяшні дзень не прадугледжаная.
Таму і нормы ўказа № 60, і прынятыя змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях скіраваныя ў першую чаргу супраць беларускіх кампаній і прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць тавары, выконваюць працы і аказваюць паслугі праз интэрнэт. Такім арганізацыям і прадпрымальнікам можна працаваць толькі ў даменнай зоне.by і праз размешчаныя ў Беларусі серверы.