На агульнай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада курс даляра знізіўся на 80 рублёў да 8 770 рублёў.
Папярэднія заяўкі на продаж склалі 62 млн 765 тыс. даляраў, на набыццё - 58,665 млн, аб'ём таргоў - 59,099 млн.
Курс еўра застаўся на ранейшым узроўні - 12 070 рублёў (папярэднія заяўкі на продаж - 11,526 млн, на набыццё 10,994 млн, аб'ём таргоў - 11,526 млн).
Расійскі рубель таксама застаўся на ранейшым узроўні - 290 рублёў (папярэднія заяўкі на продаж - 631,032 млн, на набыццё - 539,048 млн, аб'ём таргоў - 631,032 млн).





