У ноч на 14 лістапада невядомыя пабілі вокны ў будынку бабруйскай сінагогі, якая знаходзіцца на вуліцы Сацыялістычнай. Яе агароджу 11 лістапада зламыснікі распісалі нацысцкімі заклікамі і свастыкай.

Напад на будынак вернікі называюць хуліганскай ды варварскай выхадкай.

«Зробленыя надпісы зневажаюць годнасць чалавека. Напісалі „Смерць жыдам“, намалявалі фашысцкую свастыку і разбілі вокны. Мне сказалі, што гэта было прыкладна ў дзве гадзіны ночы. Дужа вялікія матэрыяльныя страты. Пабілі чатыры вялікія шыбы. Новыя плястыкавыя вокны мы ставілі. Дужа крыўдна за паводзіны людзей. Мы выклікалі ўчастковага, ён склаў пратакол па факце надпісаў. Цяпер я пішу заяву на факт разбітых вокнаў», — паведаміла сакратарка сінагогі Мая Савацеева.

Паводле спадарыні Савацеевай, рэгулярна наведваюць сінагогу каля пяцідзесяці вернікаў — пераважна гэта людзі сталага веку. Пакрыццё выдаткаў на рамонт ляжа на плечы гэтых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?