У Мінску зноў расцвітае чорны рынак валюты. Да валютчыкаў вярнуліся тыя бізнэсоўцы, якія ад верасня спакойна куплялі патрэбныя для імпарту і ашчаджэнняў сродкі ў абменніках. З увядзеннем нормы аб продажы валюты па пашпартах яны такую магчымасць страцілі. І адправіліся назад да валютчыкаў, нягледзячы на звязаныя з гэтым рызыкі. У выніку курс валют на чорным рынку трохі падрос. Магчыма, хутка зноў утворацца нажніцы між банкаўскім курсам валют і курсам у валютчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?