У Беларусі ў кастрычніку дэпазіты насельніцтва ў замежнай валюце павялічыліся на $301,8 млн (8,5%) і на 1 лістапада склалі $3,861 млрд. У той жа час з пачатку года аб’ём валютных дэпазітаў фізічных асоб знізіўся на $521.3 млн (11,9%),сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.
Уклады ў нацыянальнай валюце на пачатак лістапада склалі Br12,169 трлн, знізіўшыся на Br172,9 млрд (1,4%) у кастрычніку. Пры гэтым за 10 месяцаў 2011 года рост рублёвых дэпазітаў склаў Br2358,40 млрд.





