У гэтым не было б нічога дзіўнага — самы малады (Паўлу Паўлавічу няма і сарака гадоў) беларускі міністр мае права і нават абавязаны падабацца жанчынам, калі б не адна акалічнасць. Раніцай у інтэрв’ю праграме «Культурныя людзі» Павел Латушка прызнаўся, што сёлета сустрэў сваё каханне.
І вечарам таго ж дня з’явіўся на людзях з жанчынай, пра якую напэўна казаў у ранішнім інтэрв’ю. Пара глядзелася вельмі арганічна і выпраменьвала такія магутныя флюіды закаханасці і шчасця, што вакол назіраўся нават некаторы ажыятаж — не азірнуцца ўслед прыгожай пары было немагчыма. У гардэробе спадарожніца міністра клапатліва паправіла яму матылька. І сумневаў не засталося.
Дарэчы, раней на ўсіх спектаклях і канцэртах міністр, як правіла, з’яўляўся ў суправаджэнні ўжо дарослай дачкі. У той жа перадачы «Культурныя людзі» Павел Латушка прызнаўся, што жыве ўдваіх з дачкой з яе дзесяці гадоў. З першай жонкай Латушка разведзены.





