Кампанія Giesecke & Devrient (G&D), якая першая ў свеце распрацавала камерцыйную
Праект найноўшага фармату модуля ідэнтыфікацыі абанента атрымаў назву nanoSIM. Памер мініяцюрнай навінкі 12×9 міліметраў. Нанасімкі на 60 працэнтаў больш кампактныя за традыцыйныя SIM, а таксама на 30 працэнтаў меншыя і на 15 працэнтаў танчэйшыя ў параўнанні з самымі мініяцюрнымі на сённяшні дзень модулямі фармату microSIM.
Цяпер распрацоўка праходзіць тэсціраванне ў аператараў усяго свету. Распрацоўшчыкі nanoSIM адзначылі, што пры выкарыстанні адаптара да nanoSIM, яна можа прымяняцца і на стандартных
Распрацоўка павінна прайсці працэс па стандартызацыі ў Еўропе ўжо да канца бягучага года, а першыя ўстройствы, якія будуць мець функцыю падтрымкі nanoSIM, павінны з’явіцца ў продажы ў наступным годзе.
Як запэўніваюць прадстаўнікі кампаніі Giesecke & Devrient, за кошт свабоднага месца нанасімка дасць магчымасць ствараць яшчэ больш тонкія і кампактныя тэлефоны, захоўваючы пры гэтым хуткасць бесправадной сувязі на ранейшым узроўні.





