У сувязі са з’яўленнем новага спартыўна-забаўляльнага канала «Беларусь-2», які змяніў тэлеканал «Лад», Белтэлерадыёкампанія адновіць пасля доўгага перапынку трансляцыі матчаў адкрытага чэмпіянату Беларусі.

Намеснік дырэктара дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч адзначыў, што «Беларусь-2» плануе паказваць толькі самыя цікавыя матчы з удзелам лідараў нацыянальнага хакейнага першынства: гродзенскага «Нёмана», жлобінскага «Металурга», «Гомеля», салігорскага «Шахцёра», мінскага «Юнацтва».

Першы прамы рэпартаж выйдзе ў эфір у сераду, 16 лістапада —
балельшчыкі ўбачаць сустрэчу паміж «Гомелем», які цяпер займае другое месца ў турнірнай табліцы экстралігі, і «Шахцёрам» (пачатак трансляцыі ў 18.55). У сярэднім плануецца паказваць каля 3–4 матчаў у месяц, прыкладна па адной гульні ў тыдзень. Іх уключэнне ў праграму будзе залежаць ад іншых спартыўных турніраў — дзесьці давядзецца аддаць перавагу матчам КХЛ або футбольнай Лізе чэмпіёнаў. Калі гульні АЧБ будуць пачынацца ў 19.00, то яны будуць ісці ў прамой трансляцыі, а калі раней, то ў запісе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?