У вёсцы Ардаць Шклоўскага раёна 13 лістапада ў хаце 67-летняй пенсіянеркі адбылася трагедыя — 10-гадовы хлопчык застрэліў свайго стрыечнага брата.

Труп хлопчыка быў знойдзены на ўчастку каля 13.00 13 лістапада. Следства ўстанавіла, што каля 10.30 у хаце яго стрыечны брат няўдала стрэліў з ружжа, прычыніўшы па неасцярожнасці смяротную траўму. Пасля гэтага ён вынес труп з хаты на ўчастак.

14 лістапада пракуратура раёна завяла крымінальную справу па частцы першага артыкула 144 УК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

У пракуратуры Магілёўскай вобласці адмовіліся паведаміць падрабязнасці індыдэнту, у прыватнасці, якім чынам 10-гадовае дзіця змагло дабрацца да зброі, спаслаўшыся на этычныя меркаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?