11.04
Аднавіўся працэс
Выступае пацярпелы Тышкевіч.
Кажа, што выжыў выпадкова, бо знаходзіўся насупраць эпіцэнтра выбуху.
Ён звярнуў увагу на тое, што, па заключэнні экспертаў ФСБ, пры такой моцы выбуху павінны быць баратраўмы ў радыюсе 35 метраў. Але на абвінавачаным не было нават слядоў выбуховых рэчаў, хаця мог і баратраўму атрымаць.Бомба — 12,5 кг (сказана ў заключэнні). Але хлапец, які сядзеў на лаве над выбухоўкай, застаўся жывым. Што гэта за выбухоўка такая?
Чаму не былі даследаваныя ўсе відэа з метро?
Тышкевіч падаваў хадайніцтва выклікаць у суд машыніста. Але яно так і не было забяспечана. Тышкевіч мае навыкі праекціроўшчыка. Чаму не была забяспечана бяспека пасля выбуху? Хто даў каманду машыністу ехаць праз станцыю пасля выбуху?
Тышкевіч не разумее, якім чынам адбыўся выхад на кватэру, у якой былі Канавалава і Кавалёў. «Пачыцкая, асноўны сведка, сцвярджае, што 12 красавіка ніхто кватэру не пакідаў. Як выйшлі на кватэру?» — Тышкевіч сказаў, што не мае пэўнасці ў тым, што на лаве падсудных — тыя людзі, хто здзейсніў выбух. Такая ўпэўненасць знікла ў яго пасля вывучэння матэрыялаў суда.Пасля выступлення Тышкевіча была спроба апладысментаў. Суддзя выдаліў дзяўчыну з залы.
11.11
Выступае адвакат Канавалава Лепрэтар.
У 2000 годзе з кастрычніка па снежань, па версіі пракурора, Канавалаў з Кавалёвым здзейсніў выбух у пад’ездзе. Кавалёў на месцы паказваў, што выбух адбыўся ў другім пад’ездзе, а не ў першым, як па версіі следства. Таксама Лепрэтар адзначыў, што Канавалаў на допыце казаў пра здзяйсненне выбуху летам, а не ў перыяд з кастрычніка па снежань. Адвакат таксама кажа, што гэта толькі версіі следства, што Канавалавым было выкарыстана самаробнае выбуховае прыстасаванне. Бо яго сляды зафіксаваны не былі тады. Таму лічыць недаказаным здзяйснення супрацьправавога дзеяння.
З сакавіка па лістапад 2001 года Канавалаў з Кавалёвым і Румянцавым, па версіі пракурора, здзейсніў выбух у пад’ездзе (у абвінавачванні не пазначаны нумар пад’езда — адзначае адвакат) дома. Выкарыстана самаробнае выбуховае прыстасаванне. Адвакат звярнуў увагу на тое, што дапытаныя па гэтым эпізодзе сведкі называлі іншыя гады — 2002, 2003,2004, 2005. Румянцаў на судзе не змог сказаць, ці знаходзіўся ён у той час у пад’ездзе, ці стаяў на вуліцы. Не мог на месцы і дом дакладна паказаць. Па словах адваката, не праводзілася экспертыза па выяўленні выкарыстання самаробнага выбуховага прыстасавання. Таму гэтаму няма пацвярджэння. У 2000–2006 годзе ў гэтым доме не праводзіліся рамонтныя працы. Таму для адваката не зразумела, які ўрон быў нанесены.
Па версіі пракурора, у адзін з дзён лета 2002 года Канавалаў, Кавалёў, Румянцаў здзейснілі выбух на фасадзе Віцебскай абласной бібліятэкі. Адвакат звяртае ўвагу, што, па паказаннях сведкаў, розныя месцы былі пашкоджаны. Адвакат адзначае, што падлеткам не хацелася супрацьпаставіць сябе грамадству, а толькі паглядзець, ці выбухне.
У жніўні 2003 года Канавалаў, па версіі пракурора, здзейсніў выбух у Віцебску, у выніку чаго пацярпеў падлетак. Згодна з абвінавачваннем, было выкарыстана самаробнае выбуховае прыстасаванне. Але яго выкарыстоўванне не даказана, па словах Лепрэтара, матэрыяламі суда. Адвакат звяртае ўвагу на тое, што сведкі на судзе паказалі, што бачылі Канавалава з групай моладзі пасля выбуху непадалёку ад таго месца. Але не на тым месцы. Судом не вызначана, ці быў там Канавалаў і з кім быў.
У 2004 годзе, па версіі пракурора, Канавалаў здзейсніў выбух пры дапамозе «расцяжкі» каля чыгуначнай станцыі «Грышаны». Але няма ў матэрыялах справы заключэння экспертаў пра выкарыстанне выбуховага прыстасавання. Пракурор у абвінавачванні пазначыў, што ў выбухоўцы была выкарыстаная пластыкавая бутэлька. Але ніякай бутэлькі не было знойдзена пры аглязе месца выбуху ў 2004 годзе. І пацярпелы, які сабраў усе рэчы на месцы выбуху (батарэйку, колышкі і інш.), не знайшоў бутэлькі таксама. Але сведка, які нібыта бачыў месца выбуху, паказаў, што бачыў батарэйку, рагатку і пластыкавую бутэльку. Якую батарэйку мог бачыць сведка, калі пацярпелы ўсе забраў з сабой? — задаецца пытаннем адвакат.
У кастрычніку 2004 года, па версіі пракурора, Канавалаў здзейсніў яшчэ адзін выбух каля станцыі «Грышаны». Адвакат звяртае ўвагу на супярэчнасці ў паказаннях сведкаў.
Адзіным доказам датычнасці Канавалава, па словах Лепрэтара, з’яўляюцца паказанні Кавалёва, ад якіх той у выніку адмовіўся.
Канавалаў абвінавачваецца ў падпале аўтамабіля «Раф» (1984 года выпуску) у сакавіку 2005 года. Эксперт прыйшоў да высновы, што найбольш верагодная прычына пажару — ад запалкі альбо падобнай крыніцы па моцы. А па версіі пракурора, была выкарыстана бутэлька з запальваючайся сумяссю. Хаця ніякая бутэлька не была знойдзена пры даглядзе пасля пажару. Са слоў уладальніцы аўтамабіля, яна бачыла за дзень да пажару ў аўто падлеткаў, якім зрабіла заўвагу. А на наступны дзень убачыла спалены «РАФ». Адвакат лічыць, што няма матэрыялаў, якія даказвалі б датычнасць да гэтага эпізода Канавалава.
Па версіі пракурора, Канавалаў
12.44
Эпізод ліпеня 2008 года.
Адвакат зачытвае вывады экспертаў. Выбухоўка, выяўленая каля стэлы на 3 Ліпеня, з’яўляецца аднатыпнай той, што выбухнула. Паводле экспертаў, самаробнае выбуховае прыстасаванне магло быць выраблена рознымі людзьмі. Але не выключаецца, што і адным. Канавалаў выбраў адзін памер гаек, калі яму на следчым эксперыменце пранавалі выбраць дэталі, якія былі ў выбухоўцы. Але адвакат заўважае, што ў выбухоўцы былі выяўлены гайкі розных памераў.
Эксперты паказалі, што ў выбухоўках быў выкарыстаны траціл. Канавалаў жа на допытах сведчыў, што на той час у яго ўжо не было трацілу.ПаводлеНа выбухоўцы былі знойдзены дзесяць адбіткаў пальцаў. Чатыры належаць Канавалаву, Зайцаву (група размініравання). Але не ўсе адбіткі пальцаў ідэнтыфікаваны.
Эпізод 2011 года.
Паводле пракурора, асноўная доказная база — відэа з метро. Але адвакат звяртае ўвагу, што няма інфармацыі, як адбывалася выйманне відэа.
Відэа — нарэзанае з розных камер фрагменты. Пра гэта гаварыў і пракурор. Але пакет, у якім знаходзіўся дыск з відэа, не быў апячатаны.
Лепрэтар звяртаецца да суда з пытаннем, што будзе прынятае ў якасць доказаў — фрагменты відэа ці цэлае відэа. І адзначае, што нарэзанае відэе не можа быць доказам. Адвакат кажа, што ў судзе былі прагледзеныя копіі копій (відэа капіявалі на сервер, мантажавалі, а пасля на дыск).
Адвакат кажа пра следчы эксперымент, калі Канавалава вадзілі па станцыях метро і гаварылі, дзе яму стаць. Па матэрыялах справы, эксперты спасылаюцца на эксперымент ад
Лепрэтар таксама звяртае ўвагу, што на Канавалаву не было выяўлена слядоў выбуху. Хаця на відэа нават было заўважна з тунэля паміж Кастрычніцкай і Купалаўскай шмат пылу. Пра вопратку Канавалава, якую даглядалі ў судзе, таксама нельга сказаць, што яна брудная.
Адвакат звяртае ўвагу на супярэчнасці ў паказанні Канавалава і Кавалёва наконт выбухоўкі ў сумцы. Часта яны разыходзяцца. Калі Кавалёў казаў, што бачыў драты, якія ішлі да кожнай бутэлькі. Канавалаў жа заяўляў, што выкарыстоўваў адзін дэтанатар (то бок дрот ішоў у адну бутэльку). Пры гэтым, у шэрагу выпадкаў, Кавалёў расказваў пра моманты, пра якія не казаў на допытах Канавалаў.
Лепрэтар звяртае ўвагу, што ў свеце акты тэрарызму адбываюцца з пэўнай мэтай. Канавалава ў прэсе параўноўваюць з Брэйвікам. І кажа, што ў нарвежца была мэта — вось адрозненне. Адвакат звяртае ўвагу на тое, што выразных матываў ад Канавалава не прагучала — толькі «для дэстабілізацыі абстаноўкі», як у Крымінальным кодэксе.«Не выключаны варыянт, што ніколі і не стане вядома» — пра матывацыю Канавалава.
13.12.
Выступае адвакат Кавалёва Абразей.
Адвакат лічыць, што следчы (Варонін), які на папярэднім следстве пагражаў Кавалёву ў выніку змены ім паказанняў пагаварыць з пракурорам, — пагаварыў. Такую выснову Абразей робіць з запатрабаванай пракурорам меры пакарання.
Адвакат лічыць, што даказаныя толькі факты выбухаў.
Паколькі відэа — асноўны доказ на судзе, то менавіта вывучэнню яго трэба было выдаткаваць больш часу. З відэа, якое глядзелі ў судзе, у 17.39 (
Адвакат кажа, што ўбачыў некалькі асоб, якія дапамагалі асобе з сумкай рухацца.
17.45–17.50 — У прыватнасці, адвакат звярнуў увагу на тое, што чалавек з торбай стаіць у пераходзе, быццам кагосьці чакае, потым пачынае ісці за мужчынам, які некалькі разоў на яго азіраецца. Адвакат звярнуў увагу на чалавека «з затушаваным тварам», які, пабачыўшы мужчыну з сумкай, як мяркуецца, Канавалава, развяртаецца перад ім на 180 градусаў і нібы «вядзе» яго.
17.46 — у цэнтры, насустрэч чалавеку з сумкай, ідзе малады чалавек у белай байцы. Наступны — чалавек з даўгімі валасамі. А за ім — мужчына, які, калі ўбачыў чалавека з сумкай, разварочваецца перад ім, і чалавек з сумкай ідзе за гэтым мужчынкам. Адвакат кажа, што ў мужчыны затушаваны твар.
На іншым відэа, сівы мужчына ідзе за падазраваным. Мужчына адначасова з падазраваным ідзе на Купалаўскую.
Адвакат Абразей звяртае ўвагу, што разам з падазраваным на пэўных адрэзках побач ішлі розныя людзі.
Абразей заўважае, што каля пераходу з Кастрычніцкай на Купалаўскую стаялі некалькі мужчын побач з падазраваным. Пры першай успышцы ад выбуху тыя людзі, як і падазраваны, адсутнічаюць настоп-кадры з відэа.
Абразей кажа, што на адным з фрагментаў у чалавека адсутнічаюць ногі. Што сведчыць пра мантаж. Чалавек ідзе, але яго ног не відаць.
У іншым месцы відэа, па словах Абразея, з’яўляецца мантажная пляма.
У
На іншым фрагменце відэа асоба чалавека ў чорным «заціраецца» на кадры. Адвакат разгледзеў мазкі «зацірання». То бок чалавека «прыбралі» з відэа тэхнічнымі сродкамі.
У 17.43 чалавек з сумкай выходзіць з цягніка на «Купалаўскай». На сумцы (пракурор казаў пра белую эмблему) адсутнічае малюнак. На іншым фрагменце, калі чалавек перакладае сумку з адной рукі ў іншую і паварочвае сумку іншым бокам, там таксама няма ніякага белага малюнка ці надпісу.
Абразей кажа, што куртка на Канавалавым пры следчым эксперыменце звісае з яго, адчуванне, што ён апраную чужую, вялікую па памерах куртку. А на відэа з метро куртка на чалавека ледзь налезла, то бок яна маленькая для яго.
Адвакат заявіў пра накладанне вобраза чалавека з сумкай з відэа з метро на фота, зробленыя падчас следчага эксперымента ў метро.
13.44
Абразей звяртаецца да пратаколаў выймання відэа з метро. У іх не ўказана, у каго, па якім адрасе адбылося выйманне, з якой колькасці файлаў складалася відэа.
Перапынак да 14.45
14.50
Абразей яшчэ раз падкрэслівае, што ў пратаколе няма даты відэа. Ён адзначае, што гэтыя відэа не могуць быць доказам, бо атрыманыя пры парушэнні КПК. Таксама не была вынята першакрыніца з відэа з метро, што патрабуе заканадаўства. На экспертызу ў ФСБ былі прадстаўлены два дыскі, на якія было скапіявана відэа, а не першакрыніцы.
Следчы не прысутнічаў пры капіяванні відэа з вінчэстара метрапалітэна на камп’ютар, кажа Абразей. Бо ёсць разыходжанне ў часе стварэння відэа (перапісвання з вінчэстара метрапалітэна) і пратакола апісання відэа.
Экспертыза ФСБ не ўстанавіла падабенства твараў Канавалава і чалавека з метро.
На штанах Канавалава маецца светлая эмблема, гэта бачылі пры надглядзе ў судзе, а на відэа белай эмблемы ў чалавека з сумкай на штанах няма.
Абразей заўважае, што на чорнай вопртацы добра заўважны сляды бруду, калі яны ёсць. І калі Канавалаў сапраўды быў у метро падчас выбуху, то ён павінен быць брудным. Таму адвакат робіць выснову, што Канавалава падчас выбуху ў метро не было. А на відэа з метро знаходзіцца іншы чалавек.
Экспертыза не выявіла слядоў выбуховага рэчыва ў змывах з твара і носа Канавалава, ні ў яго валасах.
На відэа з 17.50 ад 17.54 не відаць, дзе знаходзіцца чалавек і яго сумка. Таму па словах адваката, не відаць, дзе чалавек паставіў сумку. Не даказана таксама, што ўзарвалася менавіта сумка. Таксама не знайшлі пульт, пры дапамозе якога, па версіі пракурора, быў здзейснены выбух.
На папярэднім следстве Канавалаў сабраў не тую выбухоўку, якая ўзарвалася ў мінскім метро.
«Дэстабілізацыя абстаноўкі» — тэрмін, які ўпершыню фігуруе ў пастанове на арышт. І Абразей лічыць, што гэтую фразу Канавалаў узяў з гэтага дакумента, бо пасля не мог патлумачыць, што гэта значыць.
Пачыцкая на допыце казала, што Канавалаў вярнуўся
Следчы, які браў адбіткі пальцаў у Канавалава, на допыце заявіў, што Канавалаў падчас дактыласкапіі паводзіў сябе спакойна.
Адвакат кажа пра супярэчнасці ў паказаннях сведкаў наконт колеры сумкі. То шэрая, то сіняя, то чорная.
Абразей кажа, што толькі адзін сведка сказаў, што бачыў у Канавалава хімічную лабараторыю. Але гэта чалавек, які цяпер знаходзіцца ў турме і яго прывозілі на пратэст пад канвоем. Абразей адзначае, што для лабараторыі патрэба была быць выцяжка, вада ў падвале. Але гэтага не было.
Адвакат здзіўлены, чаму выманне відэа адбывалася толькі на трох станцыях метро. Па яго словах, следства нібыта ўжо загадзя ведала, на якім відэа будзе падазраваны.Абразей таксама ўказаў на падман з боку пракурора. Учора Стук у сваім выступленні спаслаўся на тое, што Канавалава пазнала супрацоўніца рыэлтарскай фірмы, дзе малады чалавек нібыта здымаў кватэру. Але адвакат кажа, што падчас допыту ў судзе жанчына не пазнала Канавалава і сказала, што не звярала пашпарт чалавека, які наймаў кватэру
Абразей кажа, што першы допыт Канавалава праходзіў з парушэннямі. А далей ён даваў сведчанні, грунтуючыся на сваіх першых паказаннях. А таму, па словах адваката, усе паказанні Канавалава не могуць лічыцца доказамі, згодна з заканадаўствам.
Эпізод 2008 года ў Мінску
Горад Віцебск не ўваходзіць у рэгіён вырабу выбухоўкі ў 2008 годзе, па заключэнні экспертаў. Таксама эксперты паказалі, што абедзве выбухоўкі (якая ўзарвалася і якая не) былі
У выбухоўцы 2008 годы экспертамі ФСБ быў выяўлены біялагічны матэрыял пры паслойным наслаенні клейкай ленты (то бок трапіў туды толькі пры зборы выбухоўкі? — пытаецца ён). Гэта адбітак пальца эксперта Клімовіча.
15.45
Адвакат Абразей кажа, што ў выпадку, калі падаецца хадайніцтва, усім бакам, згодна з заканадаўствам, даюць выказацца. Але ў некаторых хадайніцтвах суд у аднабаковым парадку прымаў адмоўнае рашэнне.
Першыя размовы з Кавалёвым пасля затрымання адбываліся без адваката, без афармлення дакументаў.
Абразей кажа, што не была даследавана
У 2008 годзе на неспрацаванай выбухоўцы знайшлі абвіткі пальцаў Канавалава, Крукоўскага («Алмаз»), Зайцава (
Па эпізодах
І Абразей лічыць, што Канавалаў не быў у метро падчас выбуху.
16.02
Слова для тлумачэнняў узяў пракурор Стук.
На Канавалаву няма слядоў выбуховых рэчаваў. Стук кажа, што яны і не маглі быць выяўлены. Кажа, што такія рэчывы не могуць распаўсюджавацца праз сцяну, за якой знаходзіўся Канавалаў на відэа.
16.10
Слова ўзяў адвакат Канавалава Лепрэтар.
Кажа, што Канавалаў кантактаваў з выбуховым рэчавам 11 красавіка 2011 года не толькі ў час выбуху, але і збіраў яго (то бок у любым выпадку сляды выбуховага рэчыва павінны былі б быць).
16.15
Канавалаў адмовіўся ад апошняга слова. «Не трэба», — прамовіў ён.
16.15
Апошняе слова Кавалёва.
Звяртае ўвагі на супярэчнасці ў матэрыялах справы па выбуху ў пад’ездзе ў Віцебску ў пачатку
На шкле бібліятэкі таксама была ўстаноўлена петарда. Кажа, што не супадае час, пра які казаў ён і які ўказвалі сведкі.
Кажа, што ў яго не было жадання супрацьпаставіць сябе грамадству, пра што гаварыў пракурор. А толькі было цікава як падлетку.
У неданясенні ў выбухах сябе не лічыць вінаватым. Кажа, што даведаўся ўсе палрабязнасці ад супрацоўнікаў праваахоўных органах. Паказанні супраць Канавалава даваў пад псіхалагічным ціскам.
Кавалёў кажа пра супярэчнасці ў паказаннях Канавалава і іншых матэрыялах следства. Фактычна, ён паўтарае сказанае адвакатамі.
«Да выбуху 11 красавіка 2011 года ніякага дачынення не маю», — заявіў Кавалёў.
Версія пра чалавека, які ў адзін дзень збірае выбухоўку — непраўдападобная. А калі чалавек пачынаў з дробных гадстваў, то ўсё становіцца на свае месцы. Так для сябе Кавалёў патлумачыў тое, што Канавалава абвінавачваюць і ў выбухах у
Лічыць, што Канавалаў не мае дачынення да выбуху ў мінскім метро.
«Мне сорамна перад сабой і Дзімам, што аказаўся слабавольным і даў паказанні супраць яго», — сказаў Кавалёў. Калі я знаходжуся ў гэтай клетцы, гэта яшчэ не значыць, што я вінаваты»,
Абвяшчэнне прысуду адбудзецца30.11.2011 .





