З ліставання КДБ, пракуратуры і КДК, зачытанага Бяляцкім у судзе, вынікае, што да падзей 19–20 снежня спецслужбы рыхтаваліся загадзя.

Справа Бяляцкага была задумана на піку так званай лібералізацыі.

2 лістапада міністры замежных справаў Германіі і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі пабывалі ў Мінску, каб паабяцаць Лукашэнку 3 мільярды еўра ў выпадку справядлівых выбараў. А 3 лістапада КДБ паслала ліст, які стаў адпраўным пунктам справы Бяляцкага.

З ліставання вынікае таксама асаблівая роля намесніка генпракурора (цяпер — намеснік старшыні Следчага камітэта) Шведа,
які вёў і справу Бябеніна і справу аб выбуху ў метро. Ізноў фігуруе ў ім і генерал Зайцаў.
Ператрус у «Вясне» ў ноч пасля выбараў прайшоў літаральна праз дзве гадзіны пасля разгону Плошчы. Падставай была ўжо «справа аб масавых беспарадках»! Праз дзве гадзіны!
Ці трэба яшчэ доказы, што тыя «беспарадкі» і ўсё, што за імі адбылося, былі часткай каварнага плана?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?