На фота: Анжэла Камбалава (злева) разам з паплечнікамі адведвае тату палітвязня Статкевіча.

На фота: Анжэла Камбалава (злева) разам з паплечнікамі адведвае тату палітвязня Статкевіча.

Анжэла Камбалава 15 лістапада была вымушана звольніцца з прыватнай фірмы па пагадненні бакоў. Пасля суда і пакарання штрафам за распаўсюд улётак працадаўца настойліва параіў ёй напісаць заяву.

Па словах Камбалавай, кіраўніцтва мінскай фірмы, што займаецца ў Баранавічах продажам падшыпнікаў, прапанавала ёй звольніцца, як толькі даведалася пра судовае пакаранне. Але напачатку баранавіцкая актывістка была накіравана ў чарговы адпачынак.

«Мне сказалі, што палітыка і праца несумяшчальныя, — кажа Анжэла. — Я быццам бы падстаўляю фірму, якая можа з-за мяне пацярпець падчас якой-небудзь праверкі».

У Анжэлы Камбалавай двое дзяцей, адно з якіх непаўналетняе.

Звольненая актывістка пакуль не мае на будучыню ніякіх планаў, але не губляе аптымізму. «Некалі ў савецкага чалавека быў строгі план на жыццё, — кажа Камбалава. — Скончыць школу, інстытут, уладкавацца на працу, дзе і адпрацаваць ажно да пенсіі. Цяпер усё па-іншаму, я і так адрабіла на фірме шэсць год, лічу што магу знайсці і нешта лепшае».

На думку баранавіцкай актывісткі, усё што ні робіцца, робіцца да лепшага.

Нагадаем, Анжэла Камбалава 17 кастрычніка была пакараная штрафам на 350 тысяч рублёў (10 базавых велічынь) за распаўсюд улётак, заклікаючых на мясцовы сход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?