Знакаміты галівудскі актор Брэд Піт збіраецца скончыць акторскую кар’еру ў найбліжэйшыя тры гады.

Адказваючы на пытанне аўстралійскай тэлепраграмы «60 хвілін», як доўга ён збіраецца працягваць сваю працу, Піт адказаў: «Тры гады». «Я сапраўды атрымліваю асалоду ад прадусарскай часткай працы і развіццём гісторыі, а таксама сумяшчэннем гэтых частак», — дадаў ён.

Пазней Піт удакладніў на прэс-канферэнцыі ў Паўднёвай Карэі, што тэрмін у тры гады не зусім дакладны.

«Насамрэч я не ставіў дакладныя тэрміны аб завяршэнні маёй кар’еры, але бачу, што гэта хутка адбудзецца», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?