Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС разгледзіць пытанне другога траншу крэдыту Беларусі на паседжанні, якое адбудзецца ў канцы лістапада 2011 года, паведаміў намеснік міністра фінансаў Сяргей Сторчак.

«У канцы лістапада плануецца паседжанне Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, там будзе разглядацца пытанне другога траншу крэдыту Беларусі», — сказаў Сторчак.

Ён нагадаў, што механізм выдачы другога траншу таксама прадугледжвае паседжанне экспертнай рады, на якім ацэньваецца, наколькі выконваюцца ўзгодненыя рашэнні па макраэканамічнай палітыцы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?