Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам.

Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варвашэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы. Пра гэта «НН» паведаміў сябра «Еўрапейскай Беларусі» Павел Юхневіч.

Пры гэтым пакуль невядома, дзе менавіта будзе адбываць далей пакаранне палітык. Яшчэ ў мінулы чацвер Саннікаў быў у Бабруйску.

Такім чынам, гэта будзе ўжо трэцяя калонія, дзе будзе сядзець Саннікаў. Нагадаем, што першапачаткова ён адбываў пакаранне ў Наваполацку.

    • У Дэпартаменце выканання пакаранняў жонцы Саннікава Ірыне Халіп паведамілі, што мужа перавялі ў Віцебскую вобласць. Магчыма, у калонію «Віцьба».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?