Павел Сяргей. Фота mfront.net.

Павел Сяргей. Фота mfront.net.

16 лістапада маладога чалавека выклікалі да дырэктара Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Той сказаў, што хлапца адлічаюць за парушэнне статута навучальнай установы.

Спачатку Сяргею прапанавалі па ўласным жаданні забраць дакументы. Той адмовіўся. Не стаў падпісваць і абхадны ліст, які яму выдалі. Павел паведаміў, што будзе чакаць загад дырэктара аб адлічэнні, які заўтра паабяцалі падрыхтаваць.

Малады чалавек сваё адлічэнне звязвае з адміністрацыйным арыштам, які ён адбываў за акцыю 7 лістапада ў Мінску. Ён разам з іншымі хлапцамі закідаў яйкамі помнік Леніну. Атрымаў сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Звязацца з дырэктарам каледжа пакуль не атрымалася, каб атрымаць ад яго каментар.

Павел вучыцца на 3 курсе МДПК. Раней яго неаднаразова выклікалі да адміністрацыі навучальнай установы на размовы. Усё праз яго грамадскую актыўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?