Серыял «Таямніцы следства» ідзе ўжо 10-ы сезон — першую серыю паказалі ў 2001 годзе. Ён не такі дынамічны, як іншыя расійскія крымінальныя серыялы, і галоўная гераіня ў ім жанчына-следчая. І вось у пятай і шостай серыі дзясятага сезону дзеянне часткова адбываецца ў Беларусі. А канкрэтней — у беларускай турме.

Журналіст Абелеў атрымлівае заданне — «пранікнуць у найвышэйшыя эшэлоны беларускай улады». У аўтобусе журналіст знаёміцца з дзяўчынай-беларускай, якая гаворыць з лёгкім акцэнтам і называе сябе замежніцай.

У Мінску яна раіць яму засяліцца ў гатэль «Космас», а па дарозе ў таксі выцягвае ў журналіста з кішэні гаманец і падкідвае яму ў сумку гераін. Таксіст, які падчас паездкі, дарэчы, слухае беларускамоўнае радыё (па ім пасля словаў дыктара пачынае выступаць Лукашэнка), скручвае журналіста і перадае яго ў рукі міліцыі. Дарэчы

скручвае ён галоўнага героя на фоне плаката «За Беларусь».

У турме

міліцыянты звяртаюцца да расейца «іностранец»
(з яскравай непрыязнасцю) і ў наўпростым сэнсе двойчы закідаюць у камеру, чым вельмі радуюць дзябёлых зэкаў-беларусаў. Турма ўся аформленая па-беларуску — нават
шыльдачкі на сценах: «Уваход забаронены», і, чамусьці, «Мяжа забаронена».

«Палонны замка Беларусь»

Следчы, які вядзе справу журналіста сядзіць у кабінеце з таблічкай «месца для допытаў». Ён паведамляе галоўнаму герою, што, калі той «пагодзіцца супрацоўнічаць са следствам, то атрымае толькі дваццаць гадоў пазбаўлення волі». Натуральна, герой адмаўляецца, пасля чаго трапляе ў камеру_ дзе ўжо сядзіць іншы замежнік — Махмуд з Масквы. Той адразу прапануе «земляку» план уцёкаў.

Далей пачынаецца нешта з творчасці Дзюма. У Махмуда знаходзіцца ампула з атрутай, і ампула з проціяддзем. Адзін глынае, другі прыкідваецца і яны трапляюць у 

шпіталь нумар пяць, дзе «за зэкамі, якія падыхаюць, ніхто не сочыць».

У шпіталі з’яўляецца беларускамоўны доктар, які з бярэцца лічыць аднаго з атручаных. Псеўдаатручаны Махмуд нейтралізуе санітара судном, адганяе доктара, і дае проціяддзе журналісту. Пасля абодва на таксоўцы ўцякаюць у расійскую амбасаду.

Не ведаючы мовы, у беларускім судзе не абаронішся

Гэта толькі частка сюжэту, асноўная лінія датычыцца рэдкай маркі цаной ў мільён даляраў і забойства ў Санкт-Пецярбургу. Дарэчы калегі журналіста, якім ён патэлефанаваў з «месца для допытаў» кажуць, што той

не зможа абараніцца ў беларускім судзе, бо… «не валодае мовай»
. Сюжэт зблытаны, і распавядаць яго цалкам няма сэнсу — паўтары гадзіны досыць зануднага дзеяння ажыўляюцца толькі сцэнамі з Беларусі.

У фільме падкрэсліваецца жорсткасць аховы ў беларускіх турмах, асабліва да замежнікаў, і поўная абыякавасць да зэкаў у шпіталі. Усе таблічкі ў фільме беларускамоўныя — ад «сардэчна запрашаем» на гатэлі да турэмных «папярэджанняў».

Беларусь у расійсім фільме больш беларусізаваная, чым у рэальнасці, аднак станоўчага іміджу гэта не дадае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?