У судзе Цэнтральнага раёна Менска ў 15-30 адбыўся разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 16 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Аляксандра Макаева і Аляксандра Кальянава. Пратаколы былі складзеныя за нецэнзурную лаянку па артыкулу 17.1 КаАП РБ(дробнае хуліганства). Ноч затрыманыя правялі ў ЦІПе на Акрэсціна.

Аляксандра Макаева асудзілі да арышту ў 5 сутак, а Аляксандра Кальянава - да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.

Справу Аляксадра Макаева разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін. Міліцыя не дазволіла сябрам малітоўнікаў і журналістам прысутнічаць на разглядзе адміністратыўнай справы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?