Расійскі пісьменнік Захар Прылепін трапіў у чарговы скандал — цяпер ягоную творчасць правераць на наяўнасць экстрэмізму.

Ніжагародскае аддзяленне моладзевага руху «Новыя людзі» падае ў Міністэрства юстыцыі Расіі ліст, у якім просіць правесці экспертызу раманаў «Санькя» і «Чорная малпа» на наяўнасць экстрэмісцкіх выказванняў. Моладзевыя актывісты прайшліся па дзіцячых бібліятэках, супрацоўнікі якіх выказалі сумнеў у правільнасці таго, што кнігі Прылепіна ёсць у іх фондах.

Сам Прылепін ставіцца да такой ініцыятывы іранічна: «Вядома,

у рамане „Санькя“ заклікаюць утапіць прэзідэнта ў Волзе.
Ну і што, што ў дзіцячых бібліятэках ляжаць гэтыя кнігі? Там ляжыць „Капітанская дачка“, дзе ёсць сімпатычны тэрарыст Емельян Пугачоў, „Тарас Бульба“ — па сутнасці, сепаратысты захопліваюць вёскі, гвалцяць і забіваюць жанчын, раман „Маці“ Аляксея Максімавіча Горкага — этнічны,
а ёсць раман пра забойцу Раскольнікава.
Іх таксама ўсіх варта забараніць, вывесці з школьнай праграмы і дзецям не паказваць ні ў якім разе», — піша Прылепін на сайце «Мнения.ру».

Гэта не першая «экстрэмісцкая» гамарня ў расійскай літаратуры за апошні час. Зусім нядаўна такім чынам «правяралі» творчасць Барыса Акуніна. А 

прадстаўнікі праваслаўнай царквы прапанавалі «праверыць» творы Набокава і Маркеса на прадмет педафіліі і парнаграфіі.

Захар Прылепін лічыцца адным з самых яскравых сучасных расійскіх пісьменнікаў, ягоны раман «Грэх» быў прызнаны кнігай дзесяцігоддзя, а іншыя раманы атрымлівалі прэміі «Нацыянальны бестселер» і «Расейскі букер».

Прылепін трымліваецца апазіцыйных да расійскай улады поглядаў. У прыватнасці, ён арганізатар «Маршаў нязгодных»
у Ніжнім Ноўгарадзе, а таксама сябар Нацыянальна-бальшавіцкай партыі Расіі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?