У вёсцы Яроміна Гомельскага раёна знойдзена труна з астанкамі праваслаўнага святара. Магіла была выяўлена выпадкова, калі ў двары мясцовага магазіна капалі яму, паведамілі у Яромінскім сельскім выканкаме.

Работнікі магазіна вырашылі закапаць абляцелае лісце і пры гэтым знайшлі вялікі металічны прадмет. Выклікалі міліцыю і прадстаўнікоў мясцовых улад. Прадметам аказалася труна. Настаяцель яромінскага праваслаўнага храма вызначыў, што гэта магіла святара і яна адносіцца, хутчэй за ўсё, да дарэвалюцыйнага перыяду. У той час тут стаяла царква, замест якой у савецкія гады быў пабудаваны клуб. Тэрыторыя, дзе знойдзена магіла, была царкоўным дваром.

Некалькі гадоў таму на гэтым участку была знойдзена труна з целам манашкі. Яе прах перапахавалі ў двары цяперашняй царквы. Гэтак жа вырашылі зрабіць з магілай святара. Труна з яго астанкамі перапахавана каля будынка храма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?