У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела другую паразу запар. 20 лістапада ў Екацярынбургу падапечныя Марэка Сікоры прайгралі «Аўтамабілісту», які два гады таму трэніраваў чэшскі спецыяліст, з лікам 2:4 (0:0, 1:0, 1:4).

«Дынама» павяло ў ліку (Каралахці), потым прапусціла дзве шайбы, зраўняла лік (Стась — 2:2). Трэцюю і чацвертую шайбы «Дынама» прапусціла за апошнія 62 секунды гульні.

Нагадаем, што ў пятніцу «Дынама» з такім жа лікам саступіла «Северсталі» (2:4).

22-га лістапада «Дынама» згуляе ў Астане з «Барысам», 24-га — у Чалябінску з «Трактарам».

28 лістапада — гульня ў Мінску з ніжагародскім «Тарпеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?