Сёлета ўпершыню за апошнія 20 гадоў колькасць беларусаў у суседняй Літве павялічылася, а не зменшылася. Прырост склаў больш за 5 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляецца на сайце Дэпартамента статыстыкі Літвы па выніках падсумавання перапісу насельніцтва Літоўскай Рэспублікі ў 2011 годзе.

Згодна з прыведзенай на сайце інфармацыяй, напачатку 2010 году беларусаў у Літве налічвалася 35,9 тыс. чалавек (1,1% ад усяго насельніцтва краіны). У пачатку 2011 года гэтая лічба вырасла да 41,1 тыс. чалавек (1,3%). Такім чынам, за год беларусаў у Літве пабольшала на 5200 чалавек, што складае 14% да леташніх падлікаў.

Беларусы па-ранейшаму застаюцца трэцяй паводле аб’ёму нацыянальнай мяншыняй у Літоўскай Рэспубліцы, саступаючы палякам (212,8 тыс. чалавек) і расейцам (174,9 тыс. чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?