Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 18 лістапада на сустрэчы з кіраўніцтвам Ашчаднага банка і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

«У канцы наступнага года Ашчадны банк Расіі прырасце на тэрыторыі Беларусі яшчэ на 5 млрд. праектаў, усяго будзе $10 млрд», — заявіў прэм’ер-міністр. Ён адзначыў, што Беларусь бачыць у асобе Ашчаднага банка Расіі надзейнага партнёра. Падпісанае крэдытнае пагадненне аб выдзяленні $1 млрд. будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва бакоў. Кіраўнік урада таксама адзначыў перспектыўнасць развіцця партнёрства з Еўразійскім банкам развіцця.

Міхаіл Мясніковіч запэўніў кіраўніцтва Ашчаднага банка Расіі і ЕАБР у тым,

што сітуацыя на валютным рынку Беларусі стабілізуецца
. «Стабілізацыя на валютным і спажывецкім рынку будзе забяспечана ў поўным аб’ёме», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што гэта будзе зроблена рыначнымі метадамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?