Два трупы былі знойдзеныя каля ігральнай установы ў Мазыры ў ноч на 20 лістапада. Трупы належалі мужчынам 1984 і 1963 года нараджэння. Таксама адтуль быў дастаўлены ў лякарню хлопец 1987 года нараджэння з раненнем грудной клеткі. Ён памёр раніцай 20 лістапада.

Прычынай смерці маладых людзей сталі агнястрэльныя раненні. Мужчына 1963 года нараджэння памёр ад наезду аўтамабіля. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што менавіта гэты чалавек у сварцы стрэліў у абодвух хлопцаў з паляўнічай стрэльбы, а затым хтосьці пераехаў яго машынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?