У пракат выходзіць «Ананім» Роланда Эмерыха, у якім рэжысёр «Дня незалежнасці», «Паслязаўтра» і «2012» расказвае, хто насамрэч пісаў за Шэкспіра п’есы.
«Што, калі я скажу вам, што Шэкспір не напісаў ніводнага слова?» — пытаецца ў гледачоў, якія прыйшлі ў тэатр нашых дзён, сівавалосы канспіролаг з замашкамі правінцыйнага штукара (Дэрэк Джэйкабі). Далей гледачам паведамляюць, што Уіл Шэкспір (Рэйф Спол) быў непісьменным акторам, а ўсе яго п’есы, санеты і вершы напісаў Эдвард дэ Вер, ён жа
Прычым п’есы граф пісаў не проста так, а з намерам паўплываць на свядомасць масаў і ў выніку рэфармавацьграмадска-палітычны лад Англіі.
Да таго ж у мінулым у графа была любоўная сувязь з каралевай Елізаветай (Ванэса Рэдгрэйв), а змагацца на палітычным полі даводзіцца з уплывовымі бацькам і сынам Сесіламі — Уільямам (Дэвід Цьюліс) і Робертам (Эдвард Хог).
Пафас, з якім апавядальнік у пралогу задаецца пытаннем пра існаванне драматурга і паэта Шэкспіра, мякка кажучы, перабольшаны. Шматлікія і ў рознай ступені пераканаўчыя (або непераканаўчыя) версіі таго, хто насамрэч напісаў «Гамлета», «Караля Ліра» і «Рамэа і Джульету», гучаць з сярэдзіны XIX стагоддзя.
Для экранізацыі нямецкі пастаноўшчык галівудскіхфільмаў-катастроф выбраў адну з чатырох самых папулярных, так званую «оксфардскую».
Оксфардская тэорыя ўваходзіць у вельмі доўгі шэраг версій, у якіх фігуруюць іншыя імёны, у тым ліку нават імя каралевы Елізаветы. І нават жонкі Шэкспіра: ёсць меркаванне, што гэта яна пісала ўсе яго п’есы. Падазраюць і таемнае ангельскае таварыства езуітаў, і Крыстафера Марла, і графа Рэдланда.
Паводле іншых версіяў, імем Шэкспіра падпісваліся навуковец і філосаф Фрэнсіс Бэкан, а таксама іншы паэтычна адораны арыстакрат — Уільям Стэнлі,
Зрэшты, не факт, што нават прыхільнікі оксфардскай тэорыі будуць у захапленні ад фільма. Спакушаны сцэнарыстам Джонам Орлафам, Эмерых пускаецца ва ўсе цяжкія, гэта значыць літаральна ва ўсе. Узяць, напрыклад, каралеву Елізавету I: няхай яна вядомая як
Таму будзе любоўная сувязь (і не адна), а ў ідэале — з інцэстуальным сцэнаром: гэта ж, халера, «залаты век» Англіі! Як кажа адзін з герояў фільма ў фінале, «ад гэтых Цюдараў усяго можна чакаць».
Можна нават падумаць, што сцэнар Орлафу замовілі
шэкспіразнаўцы-традыцыяналісты , каб канчаткова дыскрэдытаваць канспіралагічныя тэорыі аўтарства вядомых кожнаму трагедый і камедый.
Антышэкспіраўскія тэорыі пачалі з’яўляцца з сярэдзіны XIX стагоддзя, з часоў рамантыкаў, якія верылі ў поўную тоеснасць паміж асобай і біяграфіяй мастака.
Асноўны інструмент, якім Эмерых працуе ў «Ананіме», — гратэск: тут усё занадта.
Эдвард дэ Вер бездакорна арыстакратычны, бліскуча валодае пяром і шпагай і дбае пра лёс роднай краіны. Яго апаненты Сесілы — змрочныя падонкі. Актор Шэкспір — ідыёт і хам.
Адзін з самых гратэскавых камедыйных актораў Брытаніі грае пасярод сусветнага ідыятызму трагедыю аўтара, асуджанага на паразу і забыццё.
Гэта плён амерыканскай кінематаграфічнай фантазіі, так што было б смешна і недарэчна прыдзірацца да памылак або шукаць тут ісціну. Гэта сапраўдны Галівуд, прычым не ў самым горшым яго выглядзе. Насамрэч перад намі займальны дэтэктыў, нешта падобнае да «Коду да Вінчы» Дэна Браўна. Гэты фільм можна было б назваць «Код графа Оксфарда».