Клуб Дэвіда Бэкхэма «Лос-Анджэлес Гэлаксі» заваяваў залатыя медалі амерыканскай лігі MLS, атрымаўшы ў фінале перамогу над «Дынама Х’юстан» — 1:0.

Гол на рахунку капітана каліфарнійцаў Лэндана Донавана.

За пяць гадоў, праведзеных Бэкхэмам у «Гэлаксі», яго клуб упершыню стаў найлепшым у Злучаных Штатах.

Тэрмін рэкорднага для MLS кантракту з англійскім ветэранам заканчваецца сёлета, пасля чаго ён, хутчэй за ўсё, вернецца ў Еўропу.

«Я хацеў дамагчыся поспеху ў „Гэлаксі“ цягам пяці гадоў, і вось цяпер ён да мяне прыйшоў. Гэта самы прыемны момант у гэтым годзе ў маёй амерыканскай кар’еры. Я ўжо казаў раней, што мне трэба сесці, расслабіцца і атрымаць асалоду ад момантаў, а затым трэба зразумець, што рабіць у наступным годзе», — заявіў пасля матчу Бэкхэм.

Сярод ахвотных займець футбаліста асаблівую настойлівасць праяўляе французскі «ПСЖ».
Аднак «Лос-Анджэлес Гэлаксі» мае намер падоўжыць дамову з паўабаронцам яшчэ на адзін сезон.

Раней Дэвід Бэкхэм шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі ў складзе «Манчэстэра Юнайтэд» і адзін раз выйграў іспанскае першынство з мадрыдскім «Рэалам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?