У пункце пропуску «Каменны Лог» 16 лістапада памежнікі і супрацоўнік Ашмянскай мытні ў грамадзянкі Беларусі выявілі больш за 20 000 еўра незадэклараванай валюты.

Жанчына перасякала мяжу па «зялёным канале» пешшу, з Літвы ў Беларусь. У яе сумцы з асабістымі рэчамі выявілі 21 780 еўра, якія не былі задэклараваныя.

Як патлумачыў начальнік прэс-службы Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Колабаў, згодна з заканадаўствам, фізічныя асобы пры перасячэнні мяжы праз пункты спрошчанага пропуску павінны дэклараваць замежную валюту, беларускія рублі, дарожныя чэкі звыш 10 000 долараў ЗША ў эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?