У панядзелак у Доме футбола прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе 2011–2012 года, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

У выніку атрымаліся наступныя пары:

«Ліда» — «Нафтан»,

«Дынама» Брэст — «Гомель»,

«Клечаск» — «Нёман»,

СКВІЧ — «Мінск».

«Ліда» прадстаўляе 2-ю лігу (у наступным сезоне будзе гуляць у першай, «Клечаск» і СКВІЧ гуляюць у першай).

Матчы 1/4 фіналу складаюцца з адной гульні, матч будзе праведзены на поле каманды, указанай першай. Гульні адбудуцца 14 і 15 сакавіка.

Кубак Беларусі — 2011 заваяваў «Гомель». БАТЭ і мінскае «Дынама» ў сёлетнім розыгрышу кубка выбылі на стадыі 1/8 фіналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?