Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, 19 лістапада ў 13.20 на платформе станцыі метро "Купалаўская" пры выхадзе з электрацягнікоў паміж групай маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 26 гадоў адбыўся канфлікт, падчас якога на платформе была ўзарваная петарда. Усяго ў бойцы бралі ўдзел прыкладна 15 чалавек.

Супрацоўнікамі роты патрульна-паставой службы міліцыі аддзела ўнутраных спраў па ахове мінскага метрапалітэна былі затрыманыя дзевяць чалавек. У дачыненні да затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы на падставе арт. 17.1 КоАП. Шэсць затрыманых змешчаныя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС, два непаўналетнія — у прыёмнік-размеркавальнік УУС Мінаблвыканкама, адзін непаўналетні перададзены бацькам пад распіску.

Адносна прыналежнасці затрыманых маладых людзей да нейкіх фанацкіх спартыўных груповак нічога не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?