25 лістапада ў Маскве плануецца пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Для ўдзелу ў ім Маскву наведае Аляксандр Лукашэнка, паведамляе
Нагадаем, у гэты ж дзень у Маскве плануецца падпісаць новыя кантракты паміж Беларуссю і «Газпромам», паведаміў 21 лістапада намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпрама» Валерый Голубеў. «Дакументы ўсе гатовыя. Таму ўсе пытанні вырашым 25 чысла, — сказаў ён. — Размова ідзе аб падрыхтоўцы двух міжурадавых пагадненняў, якія, як мяркуецца, будуць падпісаны прэм’ерамі нашым дзяржаў. Размова ідзе аб пагадненні аб куплі 50% дадатковых, па сутнасці 100%, «Белтрансгазу», і пагадненні аб прынцыпах ўтварэньня цаны на газ, на тарыфы транзіту. Адначасова будуць падпісаныя кантракты на пастаўку газу, на транзіт газу праз Беларусь «.
Не выключана таксама, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета
будзе падпісана пагадненне аб выдзяленні Беларусі расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС— аб гэтым 8 лістапада паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк пасля таго, як верхняя палата Нацыянальнага сходу ўхваліла закон аб ратыфікацыі