Фанаты мінскага «Дынама», якое пацярпела паразу ад мясцовага «Гомеля» 1:2 і заняла толькі4-е месца ў чэмпіянаце, былі відавочна незадаволеныя вынікамі матчу.
Першымі ў матчы лік маглі адкрыць дынамаўцы, але паўабаронца гасцей Міхаіл Афанасьеў у канцы першага тайма не здолеў рэалізаваць пенальці. На перапынак каманды сышлі з сухім лікам.
У другім тайме «Гомель» узяў ініцыятыву ў свае рукі і на
Фанаты мінскага «Дынама» на трыбунах так перапоўнілася эмоцыямі, што пачалі распальваць фаеры і кідаць іх. Пасля таго як некалькі фаераў паляцела на поле, гомельскі спецназ пачаў выцягваць з трыбун мінскіх фанатаў і ледзь не справакаваў гэтым бойку.
Супакойваць заўзятараў да трыбунаў падбегла некалькі сталічных футбалістаў. Пасля другога, пераможнага для гамяльчан гола (Артур Лявіцкі, 79), мінскія фанаты зноў распалілі фаеры, але гэтым разам абышлося без спецназа, бо на поле ўжо нічога не ляцела.
Усяго матч у Гомелі наведала каля дзевяці тысяч чалавек. Але сектар