Беларуская супольнасць ладзіць імпрэзы да120-х угодкаў Максіма Багдановіча. У Горках такая вечарына адбылася з ініцыятывы мясцовага прадпрымальніка, сябраКХП-БНФ Віктара Каралькова.
Прапанову Каралькова падтрымала адміністрацыя раённага дому культуры, у якім і праходзіла вечарына. А напярэдадні дзесяць мясцовых бізнэсоўцаў абвясцілі акцыю — той, хто будзе мець квіток з імпрэзы, атрымае зніжку на іх тавары й паслугі.
Каралькоў: «Я хачу, каб людзі павярнуліся да Беларусі, каб беларушчына стала для іх абсалютнай каштоўнасцю. Мяне ўсцешыла, што іншыя прадпрымальнікі адгукнуліся на нашу прапанову. Спадзяюся, такім чынам мы закладзем традыцыю ахвяраванняў на карысць Бацькаўшчыны. Усцешыла мяне й тое, што на вечарыну прыйшло столькі людзей ды яшчэ ў такую непагадзь. І дзяцей многія прывялі. Гэта не апошняя імпрэза да юбілею Багдановіча — будуць яшчэ».
Паслухаць вершы ды песні на словы Багдановіча, а таксама прысвечаныя яму, у дом культуры прыйшло больш за пяцьдзясят чалавек. Сярод іх быў заўважаны і намеснік старшыні





