Як у мінчан, якія плануюць пераехаць на ПМЖ у Смалявічы, так і ў смалевічан, што хвалююцца за будучыню горада, набралося шмат пытанняў.
Запуск такіх «спадарожнікаў» ёсць не што іншае, як спроба ўладаў утрымаць колькасць насельніцтва сталіцы да 2030 года ў межах 2 мільёнаў чалавек. Бо за апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва Мінска павялічылася на 146 тысяч чалавек, у той час як гарадское насельніцтва краіны ў цэлым — толькі на 73 тысячы чалавек.
Развіццё
Дарэчы, крытыкі ідэі акружэння Мінска «спадарожнікамі» яшчэ павінныя сказаць дзякуй беларускім уладам за развіццё існых гарадскіх паселішчаў. Бо быў яшчэ адзін варыянт, прадугледжаны дзяржпраграмай: стварэнне новых
Паводле папярэдняй ацэнкі, для ўзвядзення 1 мільёна кв. метраў жылля ў Смалявічах спатрэбіцца каля 4 трлн рублёў. Праўда, у цэнах 2010 года, якія, мабыць, давядзецца пералічваць.Фінансаваць будаўніцтва сталічных жылых раёнаў у
гарадах-спадарожніках , дарэчы, трэба будзе ўсёй краіне. На гэтыя мэты пойдуць сродкі арганізацый і насельніцтва, рэспубліканскага бюджэту, абласных і раённых бюджэтаў, бюджэту Мінска, інавацыйнага фонду Мінэнерга, сродкі энергазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белэнерга», і газазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад ДВА «Белпалівагаз».
У будаўніцтва ў Смалявічах жылога раёна агульнай плошчай 1,3 млн кв. метраў, на якой мяркуецца пасяліць 44 тысячы чалавек, плануецца ўкласці 5280 млрд рублёў.А на выкананне падрыхтоўчых работ, у тым ліку будаўніцтва пазапляцовачных інжынерных сетак і збудаванняў, дадаткова спатрэбіцца яшчэ 150–170 мільярдаў рублёў у найбліжэйшых 3–4 гады.
Яшчэ 120 мільярдаў рублёў — выдаткі на другі этап рэалізацыі праграмы: будаўніцтва малапавярховага сядзібнага жылога раёна ў Смалявіцкім раёне паміж населенымі пунктамі Вялікае Залужжа — Дубовік — Высокая Гара агульнай плошчай 700 тыс. кв. метраў (пры плошчы сядзібнага ўчастка 0,12–0,15 га і сядзібнага дома — 120–250 кв. метраў) з колькасцю насельніцтва да 14 тысяч чалавек.
Завабліваць мінчан у Смалявічы гарадскія ўлады збіраюцца па прынцыпе «час — грошы». Бо каб пабудавацца па чарзе ў Мінску, стаяць у ёй даводзіцца гадамі, а на Смалявічы попыт пакуль невялікі, значыць, і абзавесціся кватэрай тут можна значна хутчэй. Тым больш што паводле нядаўняга прагнозу Міністэрства эканомікі на 2012 год, у выпадку захавання высокіх аб’ёмаў эмісійнага крэдытавання эканомікі дэвальвацыя беларускага рубля можа скокнуць да ўзроўню 22 тысяч рублёў за даляр. А гэта значыць, што і цэннік на кв. метр можа ўзляцець не на жарт.
— Кошт квадратнага метра адназначна будзе не ніжэйшы, чым у Мінску. На дадзены момант для ільготнікаў гэта каля 3 мільёнаў рублёў за метр. Ніякіх дадатковых ільгот, акрамя дзейных, па крэдытаванні льготнага жылля ўгарадах-спадарожніках прадугледжана не будзе, — кажа старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Даменікан.
Сёння Смалявічы ўяўляюць сабой сярэднестатыстычны беларускі райцэнтр: несамавіты гарадок, што застыў у часе і захаваў вясковы каларыт.
— Мы любім свой горад і хочам, каб ён развіваўся. Ужо два гады кажуць, што пойдуць інвестыцыі, але пакуль у нас татальнае беспрацоўе, а моладзь здавольваецца адным Домам культуры. Не хапае дзіцячых садкоў і паліклінік. У горадзе няма ніводнай паркоўкі. Пад Смалявічамі ў мястэчку Зялёны Бор некалі даўно зламалася станцыя абезжалезвання вады. Да гэтага часу яе не адрамантавалі, таму ў горадзе проста жудасная вада, — кажа прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «За новыя Смалявічы» Анастасія Васільева.
Паводле яе слоў, у Еўропе на будаўніцтва
Якія «фішкі» плануюць пры забудове Смалявічаў, «EJ: Нерухомасць» паспрабавала высветліць у галоўнага архітэктара праекта.
Як выявілася, план забудовы Смалявічаў ужо паспеў зазнаць некаторыя змены. Так, мяркуецца, што ў першым
— Глеба на гэтым участку проста агідная — суцэльныя тарфянікі. Таму будаваць тут вельмі цяжка, — скардзіцца галоўны архітэктар праекта Альгерд Свірскі.Цяпер найбольшы попыт на адна-, двухпакаёвыя іУздоўж ракі Пліса, якая працякае па горадзе, размесціцца стадыён, забаўляльныя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання, гандлю, лядовы палац і тэатр. Таксама ў горадзе будуць царква, кінатэатр, гандлёвы цэнтр з паркінгам, прадугледжана мноства парковачных месцаў.
— Кватэры ў Смалявічах будуць тыпавыя. Асноўная мэта — гэта забяспечыць як мага больш людзей жыллём.
Што да працаўладкавання жыхароўТаму мы паспрабуем зрабіць так, каб угарадоў-спадарожнікаў , мяркуецца, што частка з іх будзе працаваць на прадпрыемствах, якія, згодна з дзяржпраграмай, плануецца вынесці з Мінска ўгарады-спадарожнікі .— Жыллё павінна быць побач з месцам працы. Калі 50 тысяч смалевічан кожны дзень практычна ў адзін час будуць ехаць на працу і з працы, уяўляеце, які гэта будзе калапс?
Паводле яго словаў, пакуль дэталёва не разглядалася пытанне аб зносінах паміж Мінскам і Смалявічамі, але ёсць задума пусціць паміж гарадамі хуткасную электрычку.





