Аляксандр Лукашэнка сёння ў час даклада старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона аб выніках кантролю за станам будаўнічага комплексу запатрабаваў павялічыць аказанне будаўнічых паслуг за мяжой, паведамілі ў
Старшыня КДК паведаміў аб асноўных напрамках работы КДК, найбольш значных кантрольных мерапрыемствах, выяўленых праблемах, у прыватнасці аб выніках кантролю за станам будаўнічага комплексу, які ў гэтым годзе сутыкнуўся са значным скарачэннем аб’ёмаў фінансавання і ўзвядзення жылля.
У сувязі з гэтым Лукашэнка запатрабаваў павялічыць аказанне будаўнічых паслуг за мяжой. Пры гэтым аблвыканкамы павінны засяродзіцца на тым, каб забяспечыць будаўніцтва жылля за мяжой у аб’ёме нехапаючых сродкаў па фінансаванню жылля ў Беларусі.
Размова ішла аб ходзе будаўніцтва новых цэментных вытворчасцей, якія павінны быць уведзены ў эксплуатацыю да летняга сезона. Прагназуецца, што дзякуючы новым магутнасцям удасца зняць праблему дэфіцыту ў краіне цэменту.





