18 лістапада 2011 пайшла з жыцця Элеанора Вецер, слынная даследчыца мастацтва і архітэктуры Беларусі, выдатная дзяячка культуры, якая стаяла ля вытокаў нашага найноўшага нацыянальнага мастацтвазнаўства.
Яна нарадзілася ў траўні 1932 года ў сям’і настаўнікаў, 9 класаў скончыла ў сівым Барысаве над Бярэзінай, а дзесяцігодку — у старасвецкім Урэччы, некалі слынным мястэчку, што праславілася высокім мастацтвам сваіх
Ад 1968 году Элеанора Вецер разам з аднадумцамі, мастакамі і
Але зламіць яе не змаглі. Яе рупнасцю і вераю ў сваю справу захапляліся сябры і цанілі яе за прафесіяналізм, адданасць сваёй працы і сціпласць. У свой час ёю было прачытана безліч лекцый, створаны семінар з мэтай вывучэння сярэднявечнага рэлігійнага мастацтва Беларусі, яго вытокаў і адметнасці. Даследчыца першаю ўвяла ў агульнасаюзны навуковы зварот паняцце беларускага рэнесансу ў выяўленчым мастацтве. Яна была дамаю сэрца для рыцараў нашае культуры, якія натхняліся яе духам і прыкладам служэння сваёй высакароднай справе. Яе сябрамі, калегамі, вучнямі былі Уладзімір Караткевіч, Зянон Пазняк, Тамара Габрусь, Уладзімір Дзянісаў, Аляксандр Ярашэвіч, Алег Трусаў, Юры Піскун ды многія іншыя. У няпростыя савецкія часы варожага стаўлення да ўсяго беларускага нямала прапагандыстаў атэізму і пільных камуністычных ідэолагаў глядзелі на працу Элеаноры Вецер і яе калегаў варожа. Але не зважаючы ні на што, насуперак афіцыйнай ідэалогіі, яна рабіла сваю справу. Найважнейшай часткаю яе грамадзянскага і прафесійнага жыцця была дзейнасць у Беларускім дабраахвотным таварыстве аховы помнікаў гісторыі і культуры. Яна брала чынны ўдзел у стварэнні шматтомнага «Збору помнікаў гісторыі культуры Беларусі», у якім мы чытаем багата яе артыкулаў. Шмат змянілася з тых часоў, але неадменнымі вартасцямі засталіся чалавечае і прафесійнае сумленне. І засталася наша Беларусь, край з унікальнай мастацкай спадчынай. І сёння мы маем выдатны Музей старажытнабеларускай культуры, багата анталагічных тэкстаў па гісторыі нашае культуры і светлую памяць пра мужную жанчыну і сумленную даследчыцу, самаадданую патрыётку Беларусі — Элеанору Вецер.
Светлая памяць!
Архітэктар і
Удзельнікам мастацтвазнаўчых экспедыцый
Гэта быў час зачыненых храмаў,
Дзікі час святынь рабавання.
Крадзенае асела ў замежных крамах.
Ці будзе калі дадому вяртанне?
Мы сцежкамі болю ў вандроўках хадзілі,
У сэрцы з любоўю да мілай Айчыны.
Ў зачыненых храмах цішыню мы будзілі
І трапяткія перажывалі хвіліны.
Глядзелі на лікі святых на іконах,
Дзівіліся свецкаю іх прыгажосцю.
Відаць, мастакі парушалі законы
І спісвалі вобразы з блізкіх кагосьці.
Якія пачуцці тады мы зазналі,
Якія адкрыцці ў вандроўках зрабілі,
Наколькі духоўна багатымі сталі —
Відаць не дарма з музай ведаў дружылі.
Нам песні Палесся сардэчна гучалі,
І вецер дарог быў заўжды спадарожны.
На фота і ў акты мы ў памяць вярталі
Забытыя скарбы краіны бязбожнай.
І сёння ўжо новы мы час абжываем.
У душы людскія вярнулася Вера.
Музей старажытнай культуры мы маем.
Заўжды там адчынены дзверы.
Віктар Сташчанюк, 2001
Публікуецца ўпершыню.





