Народны ўздым, выкліканы ініцыятывай галоўнакамандуючага па стварэнню тэрытарыяльных войскаў і запіс у іх дабравольцаў, зрабіў на мяне вялікае ўражанне. Я сказаў сабе: «Верамей! Ты не можаш застацца ўбаку ад гэтай геніяльнай ініцыятывы!» Гранатамёт браць у мае старыя рукі мо ўжо і позна, але патрыятычны ўздым я стрымаць не змог. Як чалавек, які ў мінулым меў нейкае дачыненне да арміі, я ведаю: войску нельга без свайго маршу. Таму прашу «чтоб к штыку приравняли перо» і прынялі на ўзбраенне тэрытарыяльных войскаў гэны марш!

Марш тэрытарыяльных войскаў

(Словы — Верамей Падарожнік, музыка народная)

Каварны ўраг падкраўся к агародам
Глаўком прызыўна крыкнуў: «Мужыкі!
Не аддадзім взрашчонныя народам
Часнок, укроп, маркоў і агуркі!»

Прыпеў:
Ліхі ў страю, красівы на парадзе
Ў любы мамент гатовы да браска
Яшчо пака укрытыя ў засадзе
Це-ры-та-ры яль- ныя вайска.
Це-ры-та-рыяль-ныя вайска!

Штоб убярэч сваю зямлю і грады
Сфарміравалі, пасадзілі на пайкі
Са ўшывых блох мабільныя атрады,
З чыноўнікаў пяхотныя палкі.

Прыпеў.
Завуць в паход гармошкі і цымбалы
Літаўры-трубы не закуплены пака
Із іспалкомаў нашы генералы,
А Стаўка кварціруецца ў ЦэКа!

Прыпеў.
На пінжакі прышылі нам пагоны
Цяпер і нас далжна карміць страна
Прызвала ўласць в ахранку міліёны
Вот пачэму НАРОДНАЯ ана!

Прыпеў:
Ліхі ў страю, красівы на парадзе
Ў любы мамент гатовы да браска
Яшчо пака укрытыя ў засадзе
Це-ры-та-ры яль- ныя вайска.
Це-ры-та-рыяль-ныя вайска!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?