Амаль 360 свіней задыхнуліся пры пажары на прыватнай свінаферме ў Карэліцкім раёне,паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання пры Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
На выхадных работнік свінафермы ў вёсцы Валокі паведаміў у МНС аб загаранні. Падраздзяленні ратавальнікаў прыбылі да месца выкліку праз некалькі мінут. На гэты момант паддашкавае памяшканне збудавання запоўнілася дымам. У будынку ўтрымлівалася больш як 2160 галоў жывёлы. Работнікі МНС сумесна з персаналам эвакуавалі 40 свінаматак і 150 парасят. Эвакуацыя жывёл з іншых секцый не спатрэбілася, паколькі пажарным удалося прадухіліць пагрозу распаўсюджвання дыму і агню.
У дыме задыхнуліся 359 свіней. Агнём таксама пашкоджаны дах і перакрыцце будынка 2007 года пабудовы.
Як мяркуецца, прычынай пажару з’яўляецца парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.





