На былой габрэйскай вуліцы ізноў сканцэнтраваўся местачковы гандаль.

На былой габрэйскай вуліцы ізноў сканцэнтраваўся местачковы гандаль.

 Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

 Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

 Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

Пад шэрым восеньскім небам Карэлічы зазіхацелі стракатымі фарбамі.

 У адрозненне ад Маладзечна, у Карэлічах амаль зусім не было рэкламы свята.

У адрозненне ад Маладзечна, у Карэлічах амаль зусім не было рэкламы свята.

 Зусім няшмат было і гандлёвых палатак. І пакупнікоў.

Зусім няшмат было і гандлёвых палатак. І пакупнікоў.

 Абноўлены кінатэатр «Камсамолец» захаваў старую назву, лозунг і скульптуру...

Абноўлены кінатэатр «Камсамолец» захаваў старую назву, лозунг і скульптуру...

 ... а рэстаран «Колас» — фрэску.

... а рэстаран «Колас» — фрэску.

 Карэліцкая гасцініца набыла новыя колеры.

Карэліцкая гасцініца набыла новыя колеры.

 Свініна ў Карэлічах каштуе амаль як у Мінску.

Свініна ў Карэлічах каштуе амаль як у Мінску.

 Сквер з бюстам антыпольскага падпольшчыка Мікалая Арцюха пазбавіўся часткі дрэваў.

Сквер з бюстам антыпольскага падпольшчыка Мікалая Арцюха пазбавіўся часткі дрэваў.

 Парадныя фасады абласных «Дажынак»...

Парадныя фасады абласных «Дажынак»...

 ... і двары.

... і двары.

 Ці застанецца маладое пакаленне ў Карэлічах?

Ці застанецца маладое пакаленне ў Карэлічах?

«Прыязджай на «Дажынкі» — Карэлічы так адрамантавалі, што не пазнаеш», — запрашалі родныя. І заінтрыгавалі, бо гарадок, які з дзяцінства мне запомніўся шэрасцю і невыразнасцю, апошнія гады і без фестываляў увесь час змяняўся.

Мястэчка і праўда вонкава змянілася. Фасады дамоў на цэнтральных вуліцах увабраліся ў яркія колеры. Змянілася цэнтральная плошча, а разам з ёй — адрамантаваны Дом культуры і будынак, дзе месціцца рэдакцыя карэліцкай раёнкі. Тут жа, на плошчы, запрацавала збудаванае нядаўна аддзяленне «Беларусбанка», а трошкі далей, насупраць ДК, у чарговы раз абнавіла фасад раённая «Белпошта». Старыя габрэйскія вулачкі, што паралельнымі шляхамі адыходзяць ад плошчы, зазіхацелі рознакаляровымі фасадамі і дахамі дамкоў. На гэтых вуліцах, як і даўней, сканцэнтраваны прыватны гандаль.

«Тут вам не Маладзечна!»

Людзей на плошчы ў святочны дзень вобмаль. Большасць пайшла на канцэрт у Дом культуры. Зусім няшмат і гандлёвых палатак. У адной прадаюць шашлык і беляшы, у другой — цукровую вату. Рэшта гандлюе сувенірамі і вопраткай з мясцовага быткамбіната. Няма ні транспарантаў з віншаваннямі, ні каляровых плакатаў і стэндаў. Адно, што намаляваная ад рукі афіша каля ДК.

«А што так мала палатак?» — пытае жанчына ў гандлярак беляшамі. Адна з іх адказвае: «Тут вам не Маладзечна! У нас усё прасцей». З гэтым цяжка не пагадзіцца, калі параўнаць бюджэты святкаванняў: на карэліцкія «Дажынкі» патрацілі 10 мільярдаў рублёў, на маладзечанскія — 708 мільярдаў.

Іншая гандлярка кажа, што людзей мала, бо «зрабілі свята пад самую зіму». І дадае: «Западалі сняжынкі, а ў Карэлічах Дажынкі!»

Дарэчы, «дажынкі пад сняжынкі» могуць стаць на Гродзеншчыне традыцыяй. Абласныя святы тут плануюць ладзіць у лістападзе ў Дзень сельскай гаспадаркі. І штораз у новым райцэнтры.

Фасады і двары абласных «Дажынак»

Не абышлося ў Карэлічах і без аўралу. На вочы дзе-нідзе трапляюцца сляды рамонту на хуткую руку. Заходжу ў двор ярка пафарбаванага пяціпавярховіка, які добра бачны з трасы Навагрудак-Мінск. Тыльныя сцены дома, як і мясцовай гасцініцы, нефарбаваныя.

Насупраць маслазавода стаіць тройка адрамантаваных двухпавярховых дамкоў. Іх «калегі», што хаваюцца ў глыбіні вуліцы, стаяць нефарбаваныя, са старым шыферам на дахах.

Сквер з бюстам героя антыпольскага падполля Мікалая Арцюха пазбавіўся паловы дрэваў. Гэта, а таксама адсутнасць лавак, робіць яго празмерна вялікім і няўтульным.

А моладзь усё з’язджае

Трэба аддаць належнае раённаму кіраўніцтву, якое не абмежавалася вонкавым прыхарошваннем мястэчка. Пад «Дажынкі» тут акрамя ўсяго адрамантавалі некалькіх аддзяленняў раённай бальніцы, гімназію і школу, рэканструявалі кінатэатр, замянілі інжынерныя сеткі. І ўсё ж, гэта не вырашае галоўнай праблемы рэгіёна. «А што тут рабіць маладым? Як пражыць на заробак у 700 тысяч?» — пытае жанчына ў сяброўкі. Яна прыйшла правесці дачку-студэнтку на мінскі аўтобус. Моладзь масава з’язджае ў большыя гарады, найперш у сталіцу. Утрымаць на месцы многіх маладых жыхароў райцэнтраў накшталт Карэліч могуць добрыя заробкі, а таксама магчымасць знайсці тут занятак па душы па-за працай. Пакуль жа большасць маладых у Карэлічах ні таго, ні другога не бачыць.

Да тэмы: У Віцебску адмовіліся ад абласных Дажынак

У гэтым годзе на Віцебшчыне абмежаваліся раённым святкаваннем у Ліёзне. На абласныя «Дажынкі» нібыта не хапіла грошай. На Магілёўшчыне таксама святкавалі на ўзроўні раёну, у Мсціславе. На Брэстчыне абласныя «Дажынкі» прымала Бяроза, на Гомельшчыне — Светлагорск.

***

Карэлічы — упершыню згадваюцца ў 1395 годзе. Сёння гэта гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці, раённы цэнтр. Тут пражывае каля 7000 чалавек. Прамысловасць — ільнозавод, філіял Навагрудскага масларобчага камбіната.

У пачатку 2000-х у Карэлічах нечакана пачаўся капітальны рамонт. Райцэнтр перакапалі ўздоўж і ўпоперак, пачалі мяняць камунікацыі, рамантаваць дарогі. Па мястэчку пайшлі чуткі, што тут пройдуць «Дажынкі». Але свята не прыйшло, дарабляць рамонт давялося самастойна. Сёлета Карэлічы атрымалі другі шанец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?