Прапускныя пункты на сталічны стадыён «Дынама» ў дзень матчу БАТЭ — «Вікторыя» адкрыюцца ў 19 гадзін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Колькасць прапускных пунктаў будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку заўзятараў.

Правядзенне футбольных матчаў міжнароднага ўзроўню патрабуе павышаных мер бяспекі. У мэтах іх забеспячэння пры пропуску на стадыён будуць ажыццяўляцца традыцыйныя надглядныя мерапрыемствы. З улікам вялікай колькасці гледачоў, гэтыя працэдуры будуць праводзіцца максімальна хутка. Да балельшчыкаў будзе прымяняцца індывідуальны падыход, які ў той жа час не адаб’ецца на якасці надглядных мерапрыемстваў, расказалі ў ГУУС.

На спартыўную арэну не будуць дапускаць грамадзян у стане ап’янення або з алкагольнымі напіткамі. Пранесці нельга будзе і іншыя напіткі, за выключэннем безалкагольных у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш як 0,5 л.

Акрамя таго, сталічная міліцыя просіць заўзятараў-аўтаўладальнікаў адмовіцца ад выкарыстання ўласных аўтамабіляў у гэты вечар. У той жа час для паркоўкі транспарту можна выкарыстоўваць пляцоўку каля канцэртнай залы «Мінск», паркінг «Сталіца, вул. Карла Маркса, вул. Камсамольскую (ад праспекта Незалежнасці да вул. Карла Маркса), вул. Валадарскага (ад праспекта Незалежнасці да вул. Карла Маркса), вул. Кастрычніцкую і Беларускую.

У мэтах забеспячэння дарожнай бяспекі ў час і пасля матчу (да поўнага разыходжання гледачоў) магчыма часовае абмежаванне руху транспарту па вул. Ульянаўскай, Свярдлова і Кірава. Спыненне і стаянка транспартных сродкаў каля стадыёна «Дынама» будзе забаронена.

Футбольны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж беларускім БАТЭ і чэшскай «Вікторыяй» адбудзецца 23 лістапада ў 21.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?