Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў мінскай кавярні «Містраль» адменены за некалькі гадзінаў да пачатку. Пра гэта музычнаму парталу «Тузіну Гітоў» паведаміў сам сьпявак: «Ізноў было тэлефанаванне зверху, нас імкнуцца загнаць усё глыбей у падполле», — сказаў Зміцер. Дырэкцыя кавярні факт адмены мерапрыемства пацвердзіла, без тлумачэння прычынаў.

Канцэрт у невялічкай кавярні «Містраль» што на рагу Валадарскага і Маркса, меўся адбыцца ўвечары 22 лістапада. Мерапрыемства асабліва не рэкламавалася — зала там можа змясціць толькі з 50 чалавек. Са словаў Змітра, меркавалася, што пройдзе «душэўны канцэрцік для абранай публікі». Кіраўніцтва кавярні пайшло насустрач, але ўсяго за некалькі гадзінаў да пачатку нечакана паведаміла выканаўцу, што мерапрыемства правесці немагчыма.

«Ізноў было тэлефанаваньне зверху, з адміністрацыі Ленінскага раёна. Нас імкнуцца загнаць усё глыбей у падполле, — зазначае выканаўца. — Відаць, трэба ехаць у Расію спяваць шансон. Трэба ж думаць, чым карміць дзяцей». Днямі Зміцер разам з жонкай Галінай Казіміроўскай чакае нараджэння дачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?