Сёння барысаўскі БАТЭ правядзе пяты матч групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. А 21-й на стадыёне «Дынама» пачнецца матч БАТЭ — «Вікторыя» Пльзень.

Перамога гарантуе беларускаму клубу пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Пасля 4-х тураў: Барселона — 10, Мілан — 8, БАТЭ — 2, Вікторыя — 1.

Нагадаем, што БАТЭ ў першым туры ў Празе згуляла ўнічыю з «Вікторыяй» — 1:1, затым прайграла ў Мінску «Барселоне» 0:5, прайграла ў гасцях «Мілану» 0:2; у чацвёртым туры згуляла ў Мінску ўнічыю 1:1.

У апошнім туры, што пройдзе 6 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з «Барселонай», а «Вікторыя» дома з «Міланам!.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?