Шэльма

Беларусь, 1996, каляровы, 70 хв

Рэжысэры: Алег Ганчаронак, Ігар Чацьверыкоў

Жанр: Дзіцячая прыгодніцкая мэлядрама

Дзіцячая конна-спартовая школа… Каняка Шэльма вылучаецца ўпартым і свавольным норавам. Гэта прывядзе да прыгодаў Пашы, Тані й Косьціка, якія аб’яднаюцца, каб выратаваць жыцьцё любімай жывёле.

Карціна – дэбютная стужка Ганчаронка й Чацьверыкова, выхаванцаў Турава. Фільм заўважылі – і нат адзначылі аўтараў за арыгінальны дэбют, хаця драматургія карціны ня самая пасьпяховая. Ад маладых рэжысэраў чакалі працягу іхняе творчасьці. Ігар Чацьверыкоў надалей здымаў сэрыялы “Паскораная дапамога” і “Тры талеры”. Для Алега Ганчаронка стужка “Шэльма” пакуль застаецца самай заўважнай у біяграфіі.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?