Нагадаем, сёння на пасяджэнні суда Першамайскага раёна Мінска пракурор Уладзімір Сайкоўскі папрасіў прыгаварыць Бяляцкага да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Абарона, у сваю чаргу, просіць суд апраўдаць Бяляцкага.
Як лічыць юрыст Юрый Чавусаў, прыгавор будзе, хутчэй за ўсё, абвінаваўчы і звязаны з пазбаўленнем волі, бо беларускі суд «не з’яўляецца незалежнай галіной улады». «Магчыма, яму скасуюць адзін год з запытаных пракурорам пяці гадоў — гэта максімум, на што я разлічваю, — сказаў Чавусаў. — Хаця, безумоўна, пазіцыя абароны была больш абгрунтаванай, і тыя аргументы, якія ў спрэчках выклаў адвакат, ставяць пад сумненне вінаватасць Бяляцкага ў прынцыпе».
На яго думку, негатыўныя наступствы таго, што Бяляцкі апынецца ў месцах пазбаўлення волі, «будуць параўнальныя з тымі, з якімі ўлады сутыкнуліся пры зняволенні пад варту кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч таксама лічыць, што Бяляцкаму вынесуць абвінаўчы прыгавор. «Хутчэй за ўсё, прыгавор будзе звязаны з пазбаўленнем волі з канфіскацыяй маёмасці.
Улады не ўпусцяць шанс паспрабаваць адабраць маёмасць,пазбавіць офіса незарэгістраваны праваабарончы цэнтр „Вясна“, якім кіруе Бяляцкі, і стварыць дадатковыя праблемы для арганізацыі», — прагназуе Стэфановіч, намеснік старшыні «Вясны».
Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы сваю дзейнасць спыняць не збіраемся, будзем яе працягваць, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы, якія нам будуць створаныя».
Дырэктар праваабарончай
«Дакументы, якія прадаставіла для абвінавачання пракуратура, я магу набраць на камп’ютары за 15 хвілін, — прадоўжыў ён. — Як можна падаваць суду дакументы, на якіх няма ні пячаткі, ні подпісаў службовых асоб? Як можна падаваць дакументы, якія ідуць уразрэз з міжнароднымі дамоўленасцямі? Як можна абвінавачваць чалавека, калі не пададзены сам ланцужок праходжання сродкаў: ад каго паступалі, на якіх умовах, як расходаваліся, каму прадастаўляліся? Уласна кажучы, само абвінавачанне не вартае выедзенага яйка, і незразумела, за што пракурор і следства атрымліваюць грошы», — гаворыць Бандарэнка.
«У мяне застаецца надзея на тое, што заўтра мы паціснем Бяляцкаму руку і зможам яго абняць», — заключыў праваабаронца.